БЕЛ Ł РУС

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

4.11.2026 / 21:45

Nashaniva.com

На трасе М1 супрацоўнікі наркакантролю Віцебскай вобласці і ДАІ Аршанскага РУУС пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі 29‑гадовага мінчука, які перавозіў больш за 50 кілаграмаў насваю.

Скрыншот з відэа

Падчас агляду аўтамабіля мужчыны сілавікі знайшлі і канфіскавалі пяць поліэтыленавых пакетаў з насваем агульнай вагой больш за 50 кілаграмаў.

У дачыненні да затрыманага распачалі адміністрацыйны працэс. Яму пагражаюць буйны штраф, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Чытайце таксама:

У Мінску злавілі прадаўца насваю з парай кілаграмаў тавару

Замест цыгарэт і вэйпаў цяпер «паўчы»: з’явілася новая небяспека для беларускіх падлеткаў

У Полацку школьнікі балаваліся снюсам. Аднаму з іх спатрэбілася дапамога дактароў

Службовы сабака Смайл унюхаў 1,4 кг насваю пад прылаўкам на рынку ў Гомелі ФОТА

Каментары да артыкула