БЕЛ Ł РУС

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў

5.11.2026 / 00:06

Nashaniva.com

3 лістапада выданне «Люстэрка» звярнула ўвагу, што санаторый «Ружанскі» ў Пружанскім раёне дае зніжку на пуцёўкі «Санаторна-курортнае лячэнне» і «Аздараўленне» расіянам, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне. Адпаведная інфармацыя была размешчаная на сайце санаторыя.

Санаторый «Ружанскі». Фота: sanruzh.by

Зніжкі памерам 15 і 20% у залежнасці ад даты заезду ўстанова прапаноўвала, як пісалася на сайце:

«— пенсіянерам па ўзросце;

— інвалідам 1-й, 2-й, 3‑й групы;

— ветэранам, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны;

— ветэранам, удзельнікам і інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

— удзельнікам «СВА»;

— ліквідатарам і грамадзянам, пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС».

Аднак пасля таго, як пра гэта напісалі ў незалежных СМІ, радок пра ўдзельнікаў «СВА» з сайта знік.

Скрыншот з сайта санаторыя

Чаму была прынятая пастанова прыбраць удзельнікаў «СВА» з гэтага пераліку, на сайце санаторыя інфармацыі няма.

Вядома, што акрамя «Ружанскага», «ветэранаў і ўдзельнікаў СВА» з пачатку расійскай узброенай агрэсіі на Украіну прымае Лепельскі вайсковы санаторый. Вядомыя факты іх аздараўлення і ў санаторыі «Вяжуці» пад Маладзечнам.

Чытайце таксама:

У санаторый пад Маладзечнам завезлі на лячэнне «ветэранаў СВА»

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях

Каментары да артыкула