БЕЛ Ł РУС

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны

5.11.2026 / 08:38

Nashaniva.com

Ён адзначыў намаганні ўкраінскага боку ў пошуку шляхоў завяршэння вайны.

Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Уладзімір Зяленскі падчас сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, 6 верасня 2026 года. Фота: AP Photo / Francisco Seco

ЗША хочуць не толькі спынення вайны ва Украіне, але і маюць намер стварыць сусветную архітэктуру бяспекі, каб не дапусціць паўторнага нападу. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер у сацыяльнай сетцы X, піша «Украінская праўда».

Паводле яго слоў, пад кіраўніцтвам Трампа амерыканскія перамоўшчыкі актыўна працуюць з усімі датычнымі бакамі, каб знайсці шлях да трывалага міру.

«Наша ўвага засяроджаная не толькі на спыненні гэтай жудаснай вайны, але і на стварэнні больш шырокай архітэктуры бяспекі, неабходнай для таго, каб пасля спынення баявых дзеянняў яны больш ніколі не аднавіліся», — падзяліўся планамі ЗША Кушнер.

Ён дадаў, што ЗША цэняць канструктыўнае ўзаемадзеянне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго каманды з амерыканскімі перамоўшчыкамі: «Мы цэнім канструктыўны падыход прэзідэнта Зяленскага і яго каманды, а таксама іх прыхільнасць пошуку шляхоў далейшага ўрэгулявання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула