БЕЛ Ł РУС

Цэны на золата выраслі вышэй за $4150 на фоне вынікаў выбараў у ЗША

5.11.2026 / 08:45

Nashaniva.com

Рост быў і ў сераду і ў чацвер.

Фота: magnific.com

Цэны на золата рэзка выраслі ў сераду, 4 снежня, пасля таго, як сталі вядомыя папярэднія вынікі прамежкавых выбараў у ЗША. Рост працягнуўся і раніцай у чацвер.

Снежаньскія ф'ючарсы на золата на біржы COMEX па выніках таргоў у сераду падаражэлі на 3,37% — да $4073 за ўнцыю.

У чацвер раніцай каціроўкі выраслі яшчэ на 2,03% і на піку дасягнулі $4155,8 за ўнцыю, сведчаць даныя таргоў.

Усяго за два дні цэны на каштоўны метал выраслі на 5,47%.

Апошні раз золата таргавалася вышэй за $4150 за ўнцыю 22 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула