У Мінску адкрылі адмысловую воркаўт-пляцоўку для пажылых
Яна прызначаная для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю, пішуць Мінск-навіны.
Пляцоўка знаходзіцца ў двары дамоў на вуліцы Краснай.
Спартыўны комплекс уключае 10 трэнажораў для прапрацоўкі розных груп цягліц: прэсу, рук, ног і г.д.
Ініцыятарамі яго стварэння сталі мясцовыя жыхары, а рэалізаваць ідэю дапамаглі дэпутаты.