БЕЛ Ł РУС

У Мінску побач з «Арэна-Сіці» прадаюць аўтахаус

5.11.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Бізнэс працуе на беларускім рынку з 2008 года.

Фота: 84y.by

У Мінску выставілі на продаж гатовы аўтамабільны бізнэс — аўтахаус «4колы». За ўсю кампанію цалкам уладальнік хоча атрымаць 491 354 рублі (эквівалент $165 тыс.), піша Office Life.

Бізнэс працуе на беларускім рынку з 2008 года. Аўтасалон займаецца камісійным продажам аўтамабіляў, тэрміновым выкупам, абменам па праграме Trade-In, афармленнем аўтакрэдытаў, а таксама падборам і дастаўкай машын з Кітая, ЗША і Еўропы.

Новы ўладальнік атрымае права арэнды крытага паркінга на 300 аўтамабіляў па адрасе: праспект Пераможцаў, 111В (побач з ГЦ «Арэна-Сіці» і «Мінск-Арэнай»).

3 лістапада на пляцоўцы прадавалася больш за 150 аўтамабіляў.

Разам з бізнэсам новаму ўладальніку перададуць офісы, кліенцкі павільён, зоны для падрыхтоўкі аўтамабіляў і фотаздымкі, зарадныя станцыі для электрамабіляў, а таксама аўтаматызаваную CRM-сістэму, сайт кампаніі і акаўнт у Instagram.

Выручку, прыбытак і прычыны продажу ўладальнікі гатовыя раскрыць патэнцыйным пакупнікам толькі пасля падпісання пагаднення аб неразгалошванні.

Варыянты з частковым продажам долі або прыцягненнем партнёраў уладальнікі не разглядаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула