Мінчанка загінула на пажары ў сталіцы
Увечары ў сераду гарэла кватэра ў доме на вуліцы Бельскага.
Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі ў кватэры 58‑гадовую мінчанку без прыкмет жыцця, паведамляе СК.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару. Асноўная з іх —неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.