БЕЛ Ł РУС

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава

5.11.2026 / 12:16

Nashaniva.com

Палітыкі паскардзіліся Трампу на літоўскія ўлады, якія «рухаюцца ў адваротным кірунку» ад палітыкі ЗША, «на сфабрыкаваных падставах» прызнаюць людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы і «фактычна перадаюць беларускім спецслужбам».

Валерый Цапкала

Палітыкі Валерый Цапкала і Дзмітрый Балкунец 4 лістапада накіравалі ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Ліст пачынаецца з падзякі. Аўтары кажуць, што вызваленне беларускіх палітвязняў — «найбуйнейшае гуманітарнае дасягненне ў Еўропе, а магчыма, і ў свеце, за дзесяцігоддзі».

Пры гэтым, як сцвярджаюць Цапкала і Балкунец, літоўскія ўлады «рухаюцца ў адваротным кірунку», «на сфабрыкаваных падставах» прызнаюць людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы і «фактычна перадаюць беларускім спецслужбам».

Як прыклад аўтары прыводзяць каліноўца Васіля Верамейчыка, а таксама кіраўніцу арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач і прадпрымальніка Дзмітрыя Скіндзерава.

Цапкала і Балкунец просяць Трампа заклікаць Літву спыніць «дэпартацыі».

А заадно праверыць магчымае нямэтавае выкарыстанне «сотняў мільёнаў еўра» амерыканскай і еўрапейскай дапамогі.

Нагадаем, днямі Літва канчаткова вырашыла выслаць з краіны Дзмітрыя Скіндзерава. Яго статус бежанца ануляваны.

Вольга Карач абвешчана пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы, але яе пакуль што не выганяюць з краіны.

Чытайце: Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула