БЕЛ Ł РУС

Работніца банка ў Мінску два гады пераводзіла грошы кліентаў на сваю карту

5.11.2026 / 12:07

Nashaniva.com

29‑гадовая дзяўчына выкарыстоўвала службовы доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі аб банкаўскіх рахунках кліентаў, у тым ліку тых, якімі часова не карысталіся, паведамляе сталічная міліцыя

Яна змяняла ўліковыя даныя кліентаў, прывязваючы да іх рахункаў уласны нумар тэлефона. Затым праз мабільны дадатак банка ўваходзіла ў іх асабістыя кабінеты і пераводзіла грошы на свае карткі.

«Акрамя таго, карыстаючыся даверам калег абнаяўлівала грошы з рахункаў кліентаў без іх прысутнасці. Пры гэтым казала супрацоўнікам, што кліент чакае яе ў кабінеце і яго не трэба турбаваць. Атрыманыя грошы яна забірала сабе»,— расказалі ў міліцыі.

Агулам жанчына скрала з чужых рахункаў не менш за 27 тысяч рублёў.

Таксама яна аформіла крэдыт на свайго бацьку, не паведаміўшы яму пра гэта. Атрыманыя грошы патраціла.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула