Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі
41‑гадовы форвард абвясціў пра сыход з нацыянальнай каманды, апублікаваўшы зварот у сацыяльных сетках.
Фота: Octavio Passos/Getty Images
«Партугалія заўсёды будзе ў маёй памяці», — напісаў ён.
Нагадаем, што ў верасні Крышціяну Раналду гучна пасварыўся з трэнерам зборнай Партугаліі.
Усё пачалося пасля матчу зборнай супраць Нарвегіі, дзе Крышціяну не выйшаў на поле і быў відавочна гэтым незадаволены. Прычым партугальцы перамаглі ў гасцях 2:1. Пасля гэтага КР з'ехаў з размяшчэння зборнай, выступіўшы з рэзкай заявай.
Тады паведамлялася, што Крышціяну Раналду ці адхіляць ад зборнай назаўжды, ці ўсё ж ён вернецца. Выглядае на тое, што 41‑гадовы партугалец вырашыў развітацца са зборнай, якой аддаў 23 гады і за якую забіў 146 галоў у 234 матчах.
Сітуацыя з Крышціяну Раналду цікавая яшчэ тым, што ён імкнецца пабіць абсалютны рэкорд усіх часоў і народаў — 1000 галоў за кар'еру (у Месі 934 мячы, у Пеле было 766, у Левандоўскага — 707, у Кейна — 531, Мбапэ — 454).
Зараз у Крышціяну Раналду 985 галоў, ён стабільна забівае за саудаўскі «Аль-Наср», за які гуляе, і за які ў апошняй гульні зрабіў хет-трык.