БЕЛ Ł РУС

Лодка з бацькам і 15‑гадовым сынам перакулілася ў Пухавіцкім раёне

5.11.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Русаковічы.

Бацька і сын рыбачылі ў лодцы на рацэ Пціч за 10 метраў ад берага без выратавальных камізэлек.

У нейкі момант лодка пачала набіраць ваду. Спрабуючы ліквідаваць цечу, мужчына страціў раўнавагу, і лодка перакулілася, паведамляе тэлеграм-канал Таварыства выратавання на водах.

Мясцовыя жыхары своечасова прыйшлі на дапамогу і выцягнулі пацярпелых з вады. Глыбіня ракі ў гэтым месцы складала 1,6 метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула