БЕЛ Ł РУС

Улады Малдовы хочуць забараніць кіраўніку непрызнанага Прыднястроўя карыстацца аэрапортам Кішынёва

5.11.2026 / 15:20

Nashaniva.com

Нядаўна ён атрымаў ордэн ад Пуціна.

Вадзім Краснасельскі, фота: Maxim Shipenkov/Pool EPA via AP

Улады Малдовы плануюць увесці абмежавальныя меры супраць кіраўніка непрызнанага Прыднястроўя Вадзіма Краснасельскага, у тым ліку забарону на выезд за межы краіны тэрмінам на пяць гадоў, паведамляе «Настоящее время».

У ведамстве патлумачылі такое рашэнне яго «дзеяннямі» ў Маскве. 4 лістапада Краснасельскі прыняў удзел у цырымоніі з нагоды Дня народнага адзінства ў Крамлі, дзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў яго ордэнам Пашаны «за заслугі ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні культур, нацый і народнасцей».

У Бюро палітык па рэінтэграцыі асудзілі дзеянні Расіі і заявілі, што «гэта правакацыя з боку Расіі, накіраваная на перашкоду еўрапейскай інтэграцыі Малдовы».

Прэм'ер-міністр Малдовы Васіле Тофан заклікаў Краснасельскага вярнуцца ў Ціраспаль.

«На працягу пяці гадоў мы не дазволім яму карыстацца Кішынёўскім аэрапортам», — заявіў ён журналістам.

У непрызнаным Прыднястроўі няма дзейнага грамадзянскага аэрапорта, там ёсць толькі ваенны аэрадром.

На пытанне, чаму раней яму дазвалялі вылятаць у Маскву, Тофан адказаў, што ўлады Малдовы хочуць «інтэграцыі Левага берага без эскалацыі сітуацыі», таму так званыя «лідэры» рэгіёна маюць магчымасць вылятаць з Кішынёва ў іншыя краіны.

Прычынай гэтай паездкі стала завяршэнне перамоваў аб забеспячэнні Прыднястроўя газам у межах АБСЕ. Таму, як адзначыў прэм'ер-міністр, малдаўскія ўлады «палічылі, што гэта важна з гуманітарнага пункту гледжання».

Тофан дадаў, што ў Краснасельскага няма грамадзянства Малдовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула