БЕЛ Ł РУС

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

5.11.2026 / 22:08

Nashaniva.com

42‑гадовы грамадзянін Беларусі Віталь Шышко паехаў на працу ў Германію, але з 20 кастрычніка не выходзіць на сувязь з роднымі. З 24 кастрычніка яго тэлефон выключаны. Апошні раз мужчыну бачылі на сувязі ў нямецкім Мангайме.

Прыкметы зніклага: рост — 172 см, сярэдняга целаскладу, русыя валасы, блакітныя вочы. Магчыма, мужчына мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Заявы пра знікненне ўжо пададзеныя ў паліцыю Літвы і Польшчы. Не выключана, што Віталь мог выехаць з Германіі ў іншую краіну.

У Беларусі Віталя чакаюць двое дзяцей. Родныя вельмі занепакоеныя яго знікненнем, бо такая працяглая адсутнасць сувязі яму не ўласцівая. Абставіны таго, што магло адбыцца, застаюцца невядомымі.

Усіх, хто бачыў Віталя Шышко або валодае якой-небудзь інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефоне +370 607 04 873 (таксама даступны WhatsApp) або напісаць непасрэдна ў Telegram: @brutof.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула