БЕЛ Ł РУС

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ

6.11.2026 / 08:34

Nashaniva.com

«Вось гэта спосаб закінуць сваю першую шайбу! Віншуем, Віталь Пінчук!» — гаворыцца ў паведамленні лігі.

Віталь Пінчук, фота x.com/PredsNHL

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ. Беларус закінуў шайбу на 15‑й хвіліне сустрэчы, зрабіўшы лік 2:1.

WHAT A WAY TO SCORE YOUR FIRST Congratulations, Vitali Pinchuk! Rookie Firsts presented by @DrinkBODYARMOR https://t.co/ozaph0IaNs

— NHL (@NHL) November 6, 2026

Афіцыйны акаўнт Нацыянальнай хакейнай лігі ў сетцы X апублікаваў допіс, прысвечаны першаму голу Пінчука ў лізе, паведамляе «Беларускі хакей».

— Вось гэта спосаб закінуць сваю першую шайбу! Віншуем, Віталь Пінчук! — гаворыцца ў паведамленні лігі.

Потым «Каларада» зраўняла, але «Нэшвіл» вырваў перамогу ў авертайме (3:2)

Будзем спадзявацца, што Віталь замацуецца ў аснове «Нэшвіла», а не будзе высланы ў фарм-клуб.

Пінчук стаў 13‑м беларусам у НХЛ, якія закідвалі там шайбы: Міхаіл Грабоўскі (125 галоў), Ягор Шаранговіч (119), Андрэй Касціцын (117), Сяргей Касціцын (71), Аляксей Протас (70), Уладзімір Цыплакоў (70), Руслан Салей (52), Канстанцін Кальцоў (12), Уладзіслаў Калячонак (5), Арцём Леўшуноў (3), Ілля Протас (2) і Ілля Салаўёў (1).

Усяго ў наймацнейшай хакейнай лізе свету згулялі 20 беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула