Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне
«Нам патрэбнае абсталяванне, сумяшчальнае з нашай электрасеткай. І яно патрэбнае як мага хутчэй», — падкрэсліў Зяленскі.
Адэская ЦЭЦ пасля ўдару
У выніку расійскіх удараў пашкоджанні атрымала кожная электрастанцыя ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў звароце да ўдзельнікаў 30‑га Ібера-амерыканскага саміту, піша «Эканамічная праўда»
Паводле яго слоў, расіяне выкарыстоўваюць дроны і ракеты для нанясення ўдараў нават па энергетычным абсталяванні, ад якога залежыць праца ўкраінскіх АЭС.
Зяленскі заклікаў Іспанію і краіны Лацінскай Амерыкі дапамагчы з тэрміновымі пастаўкамі трансфарматараў, сілавых кабеляў, электратэхнічнага абсталявання, дызельных і газавых генератараў.
«Нам патрэбнае абсталяванне, сумяшчальнае з нашай электрасеткай. І яно патрэбнае як мага хутчэй», — падкрэсліў Зяленскі.