БЕЛ Ł РУС

Біткойн рухнуў на пяць тысяч даляраў следам за абвалам фондавага рынку ў ЗША

6.11.2026 / 12:04

Nashaniva.com

У ноч на 6 лістапада біткойн патаннеў на 6%, апусціўшыся ніжэй за $76 тысяч. Гэта адбылося пасля абвалу фондавага рынку ў ЗША, які справакаваў распродаж акцый тэхналагічных кампаній на фоне асцярог адносна будучыні індустрыі штучнага інтэлекту.

Фота: Paul Yeung / Bloomberg via Getty Images

Напярэдадні біткойн падаражэў і ўпершыню пасля ўзлому Binance гандляваўся вышэй за адзнаку ў $80 тысяч. Аднак за апошнія 24 гадзіны галоўная крыптавалюта страціла ў цане 6,5%. Па стане на 11:00 пятніцы яе кошт складаў каля $75,3 тысячы.

Ethereum патаннеў больш чым на 8% — прыкладна да $2200. XRP і Solana знізіліся ў цане на 6—8%.

Крыптавалюта пачала таннець пасля таго, як амерыканскія фондавыя індэксы перажылі наймацнейшае падзенне з красавіка 2025 года.

Так, Nasdaq Composite абваліўся на 5,52% — да 24 315 пунктаў, S&P 500 знізіўся на 4,36%, а Dow Jones — на 3,44%.

Як адзначае The Wall Street Journal, рынкавая капіталізацыя кампаній з індэкса S&P 500 скарацілася прыкладна на $2,9 трлн, а Nasdaq Composite — на $2,5 трлн.

Зніжэнне закранула ўсе 11 сектараў S&P 500, аднак найбольш пацярпелі тэхналагічныя кампаніі. У прыватнасці, індэкс паўправадніковай прамысловасці Philadelphia Semiconductor Index абваліўся на 12%, прадэманстраваўшы другое па велічыні аднадзённае падзенне ў сваёй гісторыі.

Чытайце таксама:

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў

Каментары да артыкула