БЕЛ Ł РУС

У Еўропе працягваецца хваля пагроз выбухаў на пасажырскіх самалётах

6.11.2026 / 14:15

Nashaniva.com

 Новыя паведамленні паступілі ў Чэхіі.

Фота: Gabriel Kuchta/Getty Images

Сёння чэшская паліцыя паведаміла пра новыя пагрозы выбухаў на пасажырскіх самалётах. Папярэджанні паступілі ў дачыненні да некалькіх рэйсаў, якія выляталі з Прагі і прыбывалі ў чэшскую сталіцу. Пагрозы закранулі і іншыя міжнародныя авіярэйсы, піша Bild.

Так, два пасажырскія самалёты перадалі аварыйны код 7700, які абазначае агульную надзвычайную сітуацыю на борце.

Airbus A321 авіякампаніі Wizz Air, які выконваў рэйс з Парыжа-Бавэ ў румынскі Ясы, быў вымушаны змяніць курс і развярнуцца. Аналагічны сігнал падаў Boeing 737 румынскай авіякампаніі Tarom, які ляцеў з Прагі ў Бухарэст.

Ці звязаныя гэтыя інцыдэнты непасрэдна з пагрозамі выбухаў, пакуль не ўдакладняецца.

Напярэдадні, 5 лістапада, аналагічныя паведамленні паступілі ў дачыненні да не менш як 20 самалётаў у розных краінах Еўропы.

Некаторыя лайнеры былі вымушаныя змяніць маршрут і здзейсніць пазапланавую пасадку, для суправаджэння іншых у паветра падымалі знішчальнікі.

Падчас праверак выбуховых прыстасаванняў не выявілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула