БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку работніка забіла варотамі прадпрыемства

6.11.2026 / 15:10

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі 38‑гадовага мужчыны, паведамляе СК.

Учора мужчына адпрацаваў на прадпрыемстве.

Пасля завяршэння асноўнай працы мужчына вырашыў ліквідаваць няспраўнасць металічных варот цэха, якія доўгі час не выкарыстоўваліся.

Падчас рамонту вароты перакуліліся і прыціснулі мужчыну. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула