БЕЛ Ł РУС

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў

6.11.2026 / 15:45

Nashaniva.com

Галоўная ідэя новай капсулы — магчымасць убудаваць эстэтыку вуліц у паўсядзённы гардэроб.

У крамах Mark Formelle з'явілася новая калекцыя адзення, цэнтральным элементам якой сталі прынты з выявай гарадскіх люкаў. Гэта калабарацыя з вядомым беларускім дызайнерам Лёшам Лімонавым, які даўно ўжо ператварыў чыгунныя элементы каналізацыі ў сапраўднае мастацтва, піша Onliner.by.

Набор металічных дэкаратыўных люкаў са згадкамі Мінска з'явіўся ў продажы больш года таму. Тады ж дызайнер узгадваў і планы на калекцыю адзення — уласна, вось яна.

«Калі мы шпацыруем па розных месцах, нам натыўна праводзяць экскурсію ў тым ліку такія аб’екты, як каналізацыйныя люкі. Ва многіх гарадах гэта кропкі прыцягнення людзей, нават фатаграфічныя зоны, калі люк асабліва прыгожы. Таму мне і захацелася папулярызаваць самыя цікавыя беларускія люкі. Я хадзіў па цэнтральных вуліцах Мінска, глядзеў пад ногі — знайшоў і савецкі канструктывізм Лангбарда, і класіку 1950‑х з узорам-хваляй, — распавядаў дызайнер.

Па словах прадстаўнікоў Mark Formelle, галоўная ідэя новай капсулы — магчымасць убудаваць эстэтыку вуліц у паўсядзённы гардэроб. Таму ў калекцыі зроблены акцэнт на расслаблены стрытвір: цёмныя колеры, оверсайз-сілуэты, гранжавы настрой.

Капсула прадстаўлена футболкамі, худзі і світшотамі, а таксама трыкатажнымі штанамі і хусткамі-банданамі.

Цэны такія: жаночыя лонгслівы — 39,99 рубля, штаны і худзі — 69,99, талстоўкі і світшоты — 59,99.

Мужчынскія штаны абыдуцца ў 79,99 рубля, худзі — у 89,99, а футболкі — у 39,99.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула