У Мінску ў маршрутцы ад сардэчнага прыступу памёр расіянін
Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці жыхара Санкт‑Пецярбурга, 1951 года нараджэння.
Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці жыхара Санкт‑Пецярбурга, 1951 года нараджэння. Расіянін памёр у маршрутным таксі Полацк — Мінск, паведаміў старшы памочнік пракурора сталіцы Сяргей Балашоў.
Смерць наступіла 10 ліпеня ў 14.00, калі маршрутка ўжо прыбыла ў Мінск і рухалася па вуліцы Гамарніка ў бок аўтавакзала.
«Як паказала судмедэкспертыза, прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць», — адзначыў Балашоў. Было таксама высветлена, што мужчына знаходзіўся ў гасцях у Беларусі з 8 ліпеня.