БЕЛ Ł РУС

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне

6.11.2026 / 21:01

Nashaniva.com

Гвалтаўнік Васіль «Кулон» Варапаеў здаўся ў Луганскай вобласці.

Васіль Варапаеў. Фота: праект «Хачу знайсці»

Васілю Варапаеву 49 гадоў, ён родам з гарадскога пасёлка Бялынічы Магілёўскай вобласці, але жыў мужчына ў Копысі — у гэтым мястэчку ў Аршанскім раёне нарадзіўся Лукашэнка.

Паводле даных баз, у 2000‑х ён працаваў у «Магілёўлесе», на прадпрыемстве цеплаэнергетыкі і слесарам у ЖЭУ, а з 2014 да 2020 года быў абсякальнікам сукоў, вальшчыкам лесу і лесніком у Копыскім лясніцтве Аршанскага лясгаса.

Па звестках Белпол, да 2020 года ў біяграфіі мужчыны налічваецца каля двух дзясяткаў запісаў па крымінальных справах.

Васіль Варапаеў. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Першыя прысуды за крадзяжы, хуліганства і згвалтаванне ён атрымаў яшчэ ў 1995 годзе. Пазней яго неаднаразова судзілі за ўхіленне ад адбыцця пакарання, гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паўторнае п'янае кіраванне ды новыя крадзяжы — у мужчыны двойчы канфіскоўвалі аўтамабілі (Volkswagen Jetta і Ford Transit).

Пазней Варапаеў далучыўся да Узброеных сіл Расіі, дзе служыў у званні радавога і атрымаў пазыўны «Кулон».

У лютым 2026 года паводле звестак праекта «Хачу знайсці» ў Луганскай вобласці Украіны ён трапіў у палон.

Чытайце таксама:

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме

Каментары да артыкула