БЕЛ Ł РУС

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі

6.11.2026 / 18:30

Nashaniva.com

За гэты клуб выступае Ілля Шкурын.

Так на сайце цяпер

Замена стала магчымай дзякуючы звароту беларускага тэлеграм-канала DzikMedia да кіраўніцтва каманды, за якую выступае беларускі форвард Ілля Шкурын.

У 2020 годзе Ілля падтрымаў беларускі народ і адмовіўся выступаць за рэжымную зборную Беларусі, пакуль у краіне дзейнічае рэжым Лукашэнкі. Свайму выбару Шкурын застаецца верным і дагэтуль.

Рэдакцыю ж DzikMedia вельмі здзівіла, што на афіцыйным сайце «Катавіцаў» у профілі Іллі ў раздзеле «нацыянальнасць» быў размешчаны чырвона-зялёны сцяг рэжыму.

Так на сайце было раней

Пастанавілі звярнуцца ў клуб і папрасіць замяніць яго на нацыянальны сцяг беларусаў.

Ад «Катавіцаў» быў атрыманы адказ:

«Пасля кансультацыі з Іллёй сцяг каля яго прозвішча быў зменены».

Цяпер насупраць прозвішча беларуса і аднаго з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы можна бачыць бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА

Топ-10 самых дарагіх беларускіх футбалістаў

Ілля Шкурын дэбютаваў за новы клуб

Каментары да артыкула