БЕЛ Ł РУС

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА

7.11.2026 / 00:01

Nashaniva.com

Беларускі малады хакеіст Іван Гімлер расказаў, на якіх мовах размаўляе. І прадэманстраваў гэта на практыцы, пачаўшы з беларускай.

Іван Гімлер

Івану Гімлеру 17 гадоў. Ён нарадзіўся 10 мая 2009 года ў нямецкім Дрэздэне і мае нямецкае грамадзянства, хоць па мацярынскай лініі ў Івана беларускія карані. Гуляе на пазіцыі форварда.

У розныя гады ён займаўся і выступаў за моладзевыя і юнацкія вядомыя еўрапейскія клубы: чэшскі «Літвінаў», акадэмію аўстрыйскага «Рэд Була» і нямецкі «Юнгадлер Мангейм». У складзе «Мангейма» выйграў моладзевую лігу Германіі (DNL U20).

З восені 2026 года выступае ў Маладзёжнай хакейнай лізе (МХЛ) за беларускі клуб «Дынама-Шыннік» з Бабруйска, з якім уклаў доўгатэрміновы кантракт. Таксама прыцягваецца да ўдзелу ў моладзевай зборнай Беларусі (U20).

Чытайце таксама:

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ

Галоўны спонсар Міжнароднай федэрацыі хакея прыгразіў адмовіцца ад чэмпіянату свету ў выпадку допуску Расіі

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету

Каментары да артыкула