БЕЛ Ł РУС

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

7.11.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Ён працягне кантакты сёння.

Дональд Трамп, Andrew Harnik / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што правёў тэлефонныя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і працягне іх 7 лістапада. Паводле яго слоў, абодва бакі заявілі пра імкненне да заключэння міру.

«Сёння (6 лістапада) у мяне былі тэлефонныя размовы, на заўтра запланаваныя яшчэ. У панядзелак і аўторак адбудуцца сустрэчы, бакі хочуць дасягнуць урэгулявання», — сказаў Трамп у размове з журналістамі ў штаце Фларыда.

З кім менавіта адбудуцца тэлефонныя размовы, ён не ўдакладніў. На думку Трампа, у выніку ўдасца ўзгадніць «маштабнае ўрэгуляванне з удзелам усёй Еўропы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула