Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой
Уначы Расія нанесла чарговы ўдар па энергетычнай структуры Украіны.
Фота: Maxym Marusenko/NurPhoto via Getty Images
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў сталіцы надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой.
«Надзвычай складаная сітуацыя з энергазабеспячэннем сталіцы. Адпаведна — і з працай сістэм цепла– і водазабеспячэння ў горадзе. Энергетыкі і камунальныя службы працуюць, каб аднавіць прадастаўленне паслуг гараджанам», — напісаў Віталь Клічко.
У ноч на 7 лістапада расійскія войскі атакавалі Кіеў. У Саломенскім раёне ўзніклі пажары, зафіксаваныя разбурэнні і пашкоджанні жылых дамоў, дзіцячага садка і нежылога будынка. Пацярпелі трое чалавек, сярод іх — дзіця, паведамляе «Украінская праўда».
Таксама цалкам абясточаны Чарнігаў: у горадзе не ходзіць электратранспарт, паведаміла гарадская рада.