Дня савецкай акупацыі ў Малдове не будзе
Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў неканстытуцыйным указ в.а. прэзідэнта Міхая Гімпу абвясціць 28 чэрвеня днём савецкай акупацыі.
«В.а. прэзідэнта Малдовы Гімпу спрабаваў трактаваць гістарычныя матывы праз прызму нормаў юрыспрудэнцыі»,- заявіў старшыня канстытуцыйнага суду Дзмітрый Пулберэ. Сам Гімпу прысутнічаў на паседжанні суда, дзе даваў свае тлумачэнні па падпісаным ім ўказе.
Рашэнне канстытуцыйнага суда канчатковае і абскарджванню не падлягае, у сілу яно ўступае з дня прыняцця.