БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у Камышавасе пад Запарожжам павялічылася да 55

7.11.2026 / 10:02

Nashaniva.com

«За мінулыя суткі падчас пошукавых работ ратавальнікі выявілі і дасталі з-пад завалаў целы і парэшткі яшчэ дзевяці загінулых», — паведаміла Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Удар па Камышавасе быў нанесены раніцай у панядзелак. Паводле звестак украінскіх уладаў, расійскія вайскоўцы выкарысталі трохтонныя кіраваныя авіябомбы, якія разбурылі бамбасховішча, куды спусціліся мясцовыя жыхары, а таксама супрацоўнікі паліцыі і ДСНС.

Нацыянальная паліцыя два дні таму публікавала відэа з нагруднай камеры загінулага паліцэйскага. На гэтых кадрах відаць, як людзі спускаюцца на некалькі паверхаў пад зямлю пасля сігналу пра пагрозу авіяўдару. Відэа заканчваецца магутным выбухам

На месцы бамбардзіроўкі засталіся вялікія варонкі. Сховішча было цалкам разбуранае, таму разбор завалаў працягваецца ўжо шосты дзень, піша Бі-бі-сі.

Афіцыйна Расія не каментавала авіяўдар па Камышэвасе. Расійскія прапагандысты сцвярджаюць, што ў пасёлку быў атакаваны ваенны пункт кіравання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула