БЕЛ Ł РУС

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле

7.11.2026 / 10:54

Nashaniva.com

Яму было 38 гадоў.

Асцярожна, жорсткія падрабязнасці!

Акцёр з «Ранетак» Іван Скіцан памёр з-за курынай косткі ў горле — ён спрабаваў прапіхнуць яе дротам і разарваў сабе стрававод, піша Mash.

У 39‑гадовага артыста з нараджэння быў звужаны стрававод, праз што ён перанёс больш за дзесяць аперацый. Калі глынаць стала яшчэ цяжэй, Іван пачаў прапіхваць ежу самаробным прыстасаваннем з дроту і трубкі ад кропельніцы.

Ён падавіўся косткай і зноў скарыстаўся сваім метадам. Пасля моцнага болю ў грудзях акцёра шпіталізавалі. Лекары вынялі аскепкі і выявілі глыбокую рану. 3 лістапада акцёр памёр у рэанімацыі.

Іван Скіцан здымаўся ў фільме Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам 2» і серыяле «Маргоша».

Серыял «Ранеткі» выходзіў у 2008‑2010 гадах і быў прысвечаны папулярнй у той час поп-групе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула