БЕЛ Ł РУС

Tesla спыніць выпуск Cybertruck у 2027 годзе

7.11.2026 / 10:58

Nashaniva.com

У Еўропе Cybertruck так і не атрымаў допуску да эксплуатацыі.

Шэраг з некалькіх Tesla Cybertrucks у дылерскім цэнтры Tesla Motors, Каліфорнія. Фота: Smith Collection / Gado / Getty Images

Ілан Маск абвясціў, што Tesla спыніць вытворчасць электрычнага пікапа Cybertruck на заводзе ў Тэхасе прыкладна ў сярэдзіне 2027 года. Вызваленыя магутнасці спатрэбяцца кампаніі для нарошчвання выпуску беспілотнага таксі Cybercab, піша Bild.

Пакуль невядома, ці перанясе Tesla вытворчасць Cybertruck на іншы завод або цалкам здыме мадэль з вытворчасці. Цяпер аўтамабіль збіраюць толькі ў Тэхасе. Маск назваў рашэнне «канцом эпохі», але запэўніў, што ўжо выпушчаныя машыны яшчэ доўга будуць ездзіць па дарогах.

Cybertruck прадставілі ў 2019 годзе. Яго вуглаваты кузаў з нержавеючай сталі і футурыстычны дызайн выклікалі вялікую цікавасць, аднак масавым аўтамабілем Пікап так і не стаў. Маск разлічваў прадаваць да 250 тысяч машын штогод, але ў 2025 годзе ў ЗША рэалізавалі толькі каля 20 237 асобнікаў — амаль удвая менш, чым годам раней.

У Еўропе Cybertruck так і не атрымаў допуску да эксплуатацыі. Яго канструкцыя, вострыя куты і жорсткія элементы кузава не адпавядаюць еўрапейскім патрабаванням бяспекі пешаходаў. Для выхаду на еўрапейскі рынак аўтамабіль прыйшлося б сур'ёзна перарабіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула