БЕЛ Ł РУС

The Weeknd паставіў сусветны рэкорд у гісторыі музыкі

7.11.2026 / 11:08

Nashaniva.com

Яго сольны тур стаў самым прыбытковым у свеце і абагнаў па прыбытковасці сольны тур Элтана Джона.

Фота: Charles McQuillan/Getty Images for Live Nation

Канадскі артыст The Weeknd паставіў новы рэкорд па зборах сярод сольных спевакоў-мужчын. Яго тур After Hours Til Dawn стаў самым прыбытковым у свеце. Сумарныя зборы перавысілі $1,3 млрд, піша Variety.

Так The Weeknd перабіў па выручцы са сваіх гастроляў Элтана Джона. Развітальны тур брытанскага музыкі Farewell Yellow Brick Road сабраў $939 млн.

The Weeknd апынуўся на трэцім месцы ў спісе самых прыбытковых тураў усіх часоў, саступаючы толькі Тэйлар Свіфт і гурту Coldplay.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула