БЕЛ Ł РУС

Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

7.11.2026 / 12:11

Nashaniva.com

«Думаю, многія гульцы і жыхары Канады лічаць гэтак жа», — сказаў Грэцкі.

Уэйн Грэцкі, фота Wikimedia Commons

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі, найлепшы бамбардзір у гісторыі НХЛ Уэйн Грэцкі падтрымаў рашэнне прэм’ер-міністра Канады Марка Карні адмовіць у візах расійскім спартсменам для ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету. Ягоныя словы прыводзіць TSN.

Спартыўны арбітражны суд (CAS) 30 кастрычніка абавязаў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) дапусціць расійскія зборныя да міжнародных турніраў.

Бліжэйшае спаборніцтва — моладзевы чэмпіянат свету — адбудзецца ў Канадзе, у гарадах Эдмантан і Рэд-Дзір, у снежні 2026 года — студзені 2027-га.

Карні заявіў, што расіянам адназначна адмовяць у візах для ўдзелу ў гэтым турніры.

«Малайчына. Ён заняў такую пазіцыю і выразна яе абазначыў. Думаю, многія гульцы і жыхары Канады лічаць гэтак жа», — сказаў Грэцкі.

IIHF пакуль не вырашыла, як будзе ажыццяўляцца допуск расіян да міжнародных турніраў.

Чытайце таксама:

17 краін выказаліся супраць вяртання хакейнай зборнай Расіі на міжнародную арэну. Толькі Беларусь выступіла за

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія

Галоўны спонсар Міжнароднай федэрацыі хакея прыгразіў адмовіцца ад чэмпіянату свету ў выпадку допуску Расіі

Каментары да артыкула