БЕЛ Ł РУС

Памерла народная артыстка Расіі Лідзія Федасеева-Шукшына

7.11.2026 / 12:23

Nashaniva.com

Удаве Васілія Шукшына было 88 гадоў, яна перажыла другога мужа на 51 год.

У сярэдзіне кастрычніка артыстку шпіталізавалі праз праблемы з сэрцам.

Лідзія Федасеева-Шукшына праславілася ролямі ў фільмах свайго мужа, пісьменніка, акцёра і рэжысёр Васілія Шукшына, — «Печкі-лаўкі» (1972) і «Каліна чырвоная» (1973).

Яна таксама здымалася ў гістарычных фільмах «Юнацтва Пятра», «Віват, гардэмарыны!», а таксама выконвала розныя эпізадычныя ролі.

Агулам Лідзія Федасеева-Шукшына была замужам пяць разоў. Шукшын быў яе другім мужам. Пятым мужам быў знакаміты прадзюсар гурта «На-на» Бары Алібасаў (у яго было сем шлюбаў). Жанатыя яны былі з 2018 па 2021 гады. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула