БЕЛ Ł РУС

Камуністы і лаялісты адзначылі дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ля помніка Леніну ў Мінску

7.11.2026 / 12:37

Nashaniva.com

Свята Кастрычніцкага перавароту адзначаюць толькі ў Беларусі і нікім не прызнаваным Прыднястроўі.

Кіраўнік беларускай кампартыі Сяргей Сыранкоў заявіў, што «Вялікі Кастрычнік заклаў падмурак беларускай дзяржаўнасці, а ідэі сацыялізму застаюцца арыенцірам для мірнай і стваральнай будучыні», піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што савецкая эпоха дала краіне магутную індустрыяльную базу, спрыяла развіццю навукі і культуры.

Гаворачы пра міжнароднае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі, Сяргей Сыранкоў заявіў, што яна змяніла ход сусветнай гісторыі, стала сімвалам барацьбы за сацыяльную роўнасць і дала народам прыклад альтэрнатывы капіталістычнай мадэлі развіцця. Ён таксама адзначыў ролю Уладзіміра Леніна, Іосіфа Сталіна і савецкага народа ў станаўленні і ўмацаванні сацыялістычнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула