БЕЛ Ł РУС

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру

7.11.2026 / 13:35

Nashaniva.com

У інтэрв’ю Deutsche Welle праваабаронца расказаў пра лёс 300 тысяч еўра, якая належыць яму за Нобелеўскую прэмію міру, атрыманую ў 2022 годзе

Скрыншот відэа Deutsche Welle

«Самае цікавае, што я яшчэ нічога не патраціў, бо не маю рахунку. Я не магу забраць гэтыя грошы, бо ў мяне няма рахунку, — засмяяўся Алесь Бяляцкі. — Як прыкладна і ўсе беларускія эмігранты, я сутыкаюся з тымі ж праблемамі. Вось каб адчыніць рахунак у банку, трэба моцна пастарацца».

Аднак ён кажа, што ўжо вызначыўся, што частка з гэтай прэміі пойдзе на пачатак новай ініцыятывы.

«У рамках фонду Алеся Бяляцкага будзе працаваць прэмія Алеся Бяляцкага, вызначаная для моладзі з краін Усходняй Еўропы, Сярэдняй Азіі, з тых краінаў, якія церпяць ад парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку і для Беларусі. Мы будзем весці такія групы штогод, і штогод пэўная частка прэміі будзе выдзяляцца на падтрымку гэтай моладзі, якая зараз не можа самарэалізавацца ў сваіх краінах»

Таксама ён кажа, што нейкая частка пойдзе на бытавое ўладкаванне: «Таму што мяне рэальна выкінулі без капейкі і трэба неяк жыць».

Нагадаем, што Алеся Бяляцкага вызвалілі ў снежні мінулага года падчас маштабнага вызвалення палітвязняў.

«Магчыма, ёсць нейкія планы, машыну сабе хочаце купіць?», — перапытала Аляксандра Багуслаўская.

«Я не маю правоў і пра гэта не думаю», — пасміхнуўся праваабаронца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула