БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў

7.11.2026 / 14:23

Nashaniva.com

«Цяжка нават сказаць, што гэта за людзі павінны быць», — задумаўся палітык.

Аляксандр Лукашэнка не можа сказаць, што ў яго ёсць сябры. Пра гэта ён расказаў у аграгарадку Гавяды ў Шклоўскім раёне, піша БелТА.

«У прэзідэнта наўрад ці ёсць сябры. Ёсць знаёмыя людзі, якія нямала для мяне зрабілі. Я гэта памятаю. Можа, у нейкага прэзідэнта і ёсць сябры. Я пра сябе кажу. Ведаеце, сябры з часам пачынаюць ад цябе шмат патрабаваць. Нібыта сябры і ўсё такое… Вось ты павінен яму нешта зрабіць за кошт іншых. І гэта даходзіць да карупцыі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы ведаеце, для мяне гэта непрымальна. Таму сяброў у мяне, напэўна, няма. Ёсць добрыя людзі, з якімі я магу пагутарыць, паразмаўляць і гэтак далей. Але заўсёды памятаю, што я — прэзідэнт. І для ўсіх я павінен быць не тое каб аднолькавы — аднолькавым я не бываю… Я вельмі люблю людзей, якія працуюць, работнікаў».

Ён дадаў, што цяжка нават сказаць, што гэта за людзі павінны быць. 

«Ну, можа, сыны, якія ніколі цябе не здрадзяць і якія зробяць так, як ты патрабуеш і як скажаш. Прынамсі, пра маіх сыноў не бачылі і не чулі, каб яны ў кагосьці нешта адабралі і кудысьці не туды паклалі. Ці каб вас абабралі. Усюды так: прыйшоў да ўлады — значыць, і сябры, і сваякі, родныя — усе павінны быць багатымі. Гэта не пра мяне. Я вырас, як і вы ўсе, у гэтай беднаце. Зусім недалёка адсюль. І я ведаю, што такое жыццё простага чалавека. Таму стараюся дапамагчы», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула