БЕЛ Ł РУС

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

7.11.2026 / 15:01

Nashaniva.com

Гэта толькі тыя, у чыіх актах аб смерці прамым тэкстам указана гібель у выніку ваенных дзеянняў.

Фота: AP Photo Alexei Alexandrov

«Кіберпартызаны» падлічылі колькасць загінулых на баку Расіі ў вайне з Украінай паводле даных Расстата.

Паводле іх даных, ад пачатку вайны да 27 жніўня 2026 года загінулі не менш як 393 881 чалавек.

Як піша група, з агульнай базы рэгістрацыі смерцяў, якую збірае Расстат, яна адабрала людзей з такімі запісамі ў актах аб смерці:

«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што атрыманая лічба паказвае мінімум вызначаных загінулых у выніку баявых дзеянняў і толькі на расійскім баку.

Група агаворвае некалькі абмежаванняў методыкі.

У статыстыку магла трапіць невялікая доля грамадзян Расіі, якія не ваявалі, але загінулі ў выніку баявых дзеянняў, а таксама загінулыя ў іншых войнах за гэты перыяд.

Праз памылкі супрацоўнікаў статыстыкі пры ўводзе кода або прычыны смерці частку загінулых маглі не ўлічыць.

Не трапілі ў падлік і тыя, хто загінуў на вайне, але па невядомых прычынах не быў унесены ў рэестр або быў унесены без прычыны смерці ці з няправільнай прычынай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула