Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам
Факт парушэння моўнага заканадаўства прызнаны, адпаведныя юрыдычныя працэдуры ўжо распачатыя.
Фота: ОП Украіны
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас мерапрыемстваў у Пятропаўлаўскай Баршчагоўцы 2 лістапада. Факт парушэння моўнага заканадаўства прызнаны, адпаведныя юрыдычныя працэдуры ўжо распачатыя. Пра гэта напісала ў фэйсбку ўпаўнаважаная па абароне дзяржаўнай мовы Алена Іваноўская.
«Факт парушэння прызнаны без спробаў знайсці апраўданні або ўключыць ахоўную рэакцыю. Прадугледжаны законам штраф будзе выплачаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Прававая дзяржава тым і адрозніваецца ад хаосу, што памылка фіксуецца, прызнаецца і выпраўляецца законным шляхам, а не праз лінчаванне ў сацыяльных сетках», — напісала яна.
Памер штрафу складзе ад 3 400 да 6 800 грыўняў (75—150 даляраў).
Нагадаем, што інцыдэнт у Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы адбыўся 2 лістапада. Там адбыліся сутычкі каля прыватнага дома, дзе знаходзіліся вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў прыбыў на месца падзей і падчас размовы з 14‑гадовым хлопцам карыстаўся рускай мовай, што выклікала крытыку ў сацыяльных сетках, нагадвае «Украінская праўда».
Потым высветлілася, што расійскія спецслужбы карысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам часоў вайны.
Чытайце таксама:
У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна