БЕЛ Ł РУС

Інфанціна адмовіўся ад ідэі пашырэння колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату свету па футболе да 64

7.11.2026 / 15:57

Nashaniva.com

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна адмовіўся ад ідэі пашырэння чэмпіянату свету 2030 года да 64 каманд. Пра гэта паведаміла газета The Times са спасылкай на свае крыніцы.

Джані Інфанціна. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Адзначаецца, што такое рашэнне Інфанціна звязана з маючымі адбыцца выбарамі прэзідэнта ФІФА, якія пройдуць у сакавіку 2027 года.

Інфанціна, які раней заявіў пра намер зноў балатавацца на гэтую пасаду, хоча зняць з сябе ціск пасля нядаўняга скандалу, звязанага з планамі па продажы долі правоў на правядзенне сусветнага першынства. Ад гэтых планаў арганізацыі давялося адмовіцца на фоне крытыкі.

У сакавіку 2025 года Уругвай прапанаваў ФІФА пашырыць турнір 2030 года да 64 каманд. Інфанціна назваў гэтую ідэю цікавай і заявіў, што ФІФА разгледзіць магчымасць пашырэння чэмпіянату свету. У фінальнай частцы папярэдняга чэмпіянату свету ў 2026 годзе ўпершыню выступілі 48 нацыянальных зборных.

З 1998 па 2022 год удзельнікаў было 32.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула