У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей
Падчас дзяжурства ў аграгарадку Борздоўка інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль Volkswagen. За рулём знаходзіўся 62‑гадовы мясцовы жыхар. У салоне машыны ехалі чатыры пасажыры, трое з якіх былі непаўналетнімі, паведамляе прэс-служба МУС.
Скрыншот з відэа
Паводзіны і фізічны стан кіроўцы выклікалі ў супрацоўнікаў ДАІ падазрэнні. Праведзены агляд паказаў, што ў выдыханым ім паветры было амаль 1,5 праміле алкаголю.
Мужчыну адхілілі ад кіравання, а аўтамабіль змясцілі на стаянку пад аховай.
За парушэнне кіроўцу аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (9000 рублёў) і пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.