БЕЛ Ł РУС

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг

7.11.2026 / 16:51

Nashaniva.com

У Новай Зеландыі ў выніку масавага выкідання на бераг загінулі больш за 40 кітоў-пілотаў. Інцыдэнт адбыўся каля аддаленага ўсходняга ўзбярэжжа краіны, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Whale Watch Tenerife

Масавае выкіданне жывёл адбылося ў чацвер, 5 лістапада. Пра з'яўленне кітоў на беразе паведамілі каля 8‑й гадзіны раніцы паводле мясцовага часу. Прадстаўнікі мясцовага племя маары і валанцёры спрабавалі выратаваць жывёл, аднак, як паведаміла супрацоўніца Дэпартамента аховы прыроды Арыяна Хавіра, выжыць не ўдалося ніводнаму з іх.

Паводле ацэнак спецыялістаў, на бераг выкінула да 43 кітоў. У арганізацыі Project Jonah, якая ўдзельнічала ў выратавальнай аперацыі, адзначылі, што многія кіты былі ўжо мёртвыя, калі іх знайшлі. Тыя ж, каго пабачылі яшчэ жывымі, таксама памерлі на працягу дня.

Цяпер Дэпартамент аховы прыроды супрацоўнічае з прадстаўнікамі маары, каб арганізаваць пахаванне загінулых жывёл. Для гэтага народа кіты лічацца святой жывёлай.

Кіты-пілоты належаць да сямейства дэльфінавых і могуць важыць да трох тон. Яны часта выскокваюць з вады, аднак прычыны такіх паводзін дагэтуль вывучаныя не цалкам.

Прычыны масавага выкідання кітоў на бераг, якія рэгулярна здараюцца ў розных кутках свету, пакуль навукоўцам невядомыя.

Чытайце таксама:

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА

Нарвежскі рыбак знайшоў у моры паветраны шар. Высветлілася, што так раздзьмула кіта

Дзесяць кітоў выкінуліся на бераг французскага горада Кале

Каментары да артыкула