БЕЛ Ł РУС

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

7.11.2026 / 18:13

Nashaniva.com

На плошчы Галоўны Рынак у польскім Кракаве адбылася страляніна. Ёсць загінулыя і параненыя, паведамляе Onet.pl.

Паводле прадстаўніка Малапольскай ваяводскай пажарнай службы, стрэлы былі зробленыя з аўтамабіля, які праязджаў праз плошчу. Спачатку паведамлялася пра двух загінулых і восем пацярпелых, пасля колькасць загінулых узрасла да пяці.

Пазней прадстаўнік пажарнай службы капітан Хуберт Цеплы заклікаў людзей пакінуць адкрытыя месцы і схавацца ў бяспечных месцах. На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, таксама прызямліўся верталёт Паветранай службы выратавання.

Пасля паведамлення пра стрэлы на плошчу былі неадкладна накіраваныя ўсе даступныя патрулі паліцыі. Пажарнікі таксама напагатове.

Паліцыя праводзіць пошук нападніка. У горадзе абвешчаная аблава.

Акрамя таго, выданне Gazeta Krakowska са спасылкай на сведкаў паведамляе пра яшчэ адзін інцыдэнт на вуліцы Страдомскай у Кракаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула