БЕЛ Ł РУС

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА

7.11.2026 / 18:50

Nashaniva.com

На фота — карабін, з якога ён страляў. Гэта самазарадная вінтоўка AR-15/M4. 

Патрульны паліцыянт на відэа як мінімум сем разоў стрэліў ва ўжо параненага тэрарыста, а пасля сам апусціўся на брук — відавочна, і сам паранены. Паліцыянт — без спецэкіпіроўкі. Тэрарыст — у польскім камуфляжы.

Турыстку, якая зняла гэты момант, пытаюцца па-ангельску: «Гэта што, кіно здымаюць?» «Не, гэта не кіно», — адказвае яна.

Усяго падчас тэракту як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх двое паліцыянтаў. Адзін з паліцыянтаў параненым здолеў-такі нейтралізаваць нападніка.

У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць іншай зброі, паведамляюць польскія СМІ.

Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго.

Чытайце таксама:

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Каментары да артыкула