«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі вынесла папярэджанні прадпрыемству «Мінсктранс» пасля скаргаў двух прыватных перавозчыкаў. Кампаніі планавалі адкрыць новыя аўтобусныя маршруты з Мінска ў Польшчу і Літву, але не змаглі ўзгадніць расклад руху.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У Мінгандлю палічылі, што такія дзеянні «Мінсктранса» могуць абмяжоўваць канкурэнцыю на рынку міжнародных аўтобусных перавозак. Пры гэтым ведамства адзначыла, што раней прадпрыемства ўзгадняла іншым перавозчыкам расклады з аднолькавым часам адпраўлення або мінімальным інтэрвалам паміж рэйсамі.
У выніку «Мінсктранс» абавязалі паўторна разгледзець заяўкі прыватных кампаній. Да 9 лістапада прадпрыемства павінна паведаміць ім пра вынікі разгляду.
Чытайце таксама:
У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай
У Мінску значна абновяць грамадскі транспарт
«Мінсктранс» просіць не пакідаць выкарыстаных білетаў у транспарце