Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк
Прэс-сакратарка Малапольскай паліцыі Катажына Цісла сказала выданню Onet, што нападнік, які ўчыніў страляніну ў цэнтры Кракава, з'яўляецца грамадзянінам Польшчы.
Скрыншот з відэа
Паводле слоў чыноўніцы, пры затрыманні ў мужчыны не было ніякіх дакументаў. Яго асобу паліцэйскія ўстанавілі ў выніку аператыўных мерапрыемстваў.
Як паведамляецца, нападніку 24 гады. Цяпер ён знаходзіцца на аперацыі, таму кантактаваць з ім пакуль немагчыма. Паводле інфармацыі Onet, ягоны стан крытычны.
Усяго падчас тэракту як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх двое паліцыянтаў. Стрэлы былі зробленыя з аўтамабіля, які праязджаў праз плошчу Галоўны Рынак. Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго.
Пры гэтым, як паведамляе агенцтва PAP са спасылкай на паліцыю, нападнікаў магло быць і двое. Пра асобу меркаванага другога пакуль што ніякіх звестак няма.
Праз нейкі час, аднак, паліцыя інфармацыю пра магчымага другога выканаўцу тэракта афіцыйна зняпраўдзіла.