У Лідзе згарэлі 14 гандлёвых павільёнаў
Раніцай 8 лістапада на міні-рынку на вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе адбыўся пажар, паведаміла МНС.
Пра ўзгаранне ратавальнікам паведаміў відавочца. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, гарэлі 14 гандлёвых павільёнаў.
Пажар патушылі. Унутры нікога не было. Прычыну ўзгарання высвятляюць.