БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына ўчыніў серыю падпалаў у інтэрнаце на вуліцы Солтыса

8.11.2026 / 10:40

Nashaniva.com

За адзін вечар 31‑гадовы мінчук падпаліў смеццеправод, дзверы і навагодні вянок у інтэрнаце на вуліцы Солтыса. Паводле пракуратуры, віну ён прызнаў, але растлумачыць, навошта гэта зрабіў, не змог.

Паводле абвінавачання, усё адбылося 2 жніўня паміж 17‑й і 22‑й гадзінамі. Мужчына быў у стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення. З дапамогай растваральніку ён падпаліў шахту смеццеправода, дзверы пакоя для настольнага тэніса і навагодні вянок, які вісеў на дзвярах блока, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Агонь пашкодзіў аздабленне падлогі, столі, сцены, дзверы, плінтус. Агульную шкоду ацанілі больш як у 2200 рублёў.

Падпалы стварылі небяспеку для жыцця і здароўя людзей. Справу перадалі ў суд.

Раней мінчук не меў праблем з законам. Паводле пракуратуры, ён раскаяўся і пасля здарэння перастаў ужываць алкаголь і наркотыкі, уладкаваўся на працу і абавязаўся цалкам кампенсаваць шкоду. Суда ён чакае пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула