«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
Генеральны сакратар НАТА ў папулярным нідэрландскім ток-шоу Pauw & De Witр асказаў, як яны з прэзідэнтам Украіны хацелі б адзначыць заканчэнне вайны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ на саміце НАТА ў Анкары, Турцыя, 7 ліпеня 2026 года. Фота: AP Photo / Hussein Malla
Вядоўца нагадаў Рутэ, што Зяленскі і папярэдні генсак НАТА Енс Столтэнберг дамаўляліся пасля вайны разам паехаць на рыбалку. І спытаў, ці ёсць падобны план у Рутэ.
«Мы сядзем на вяршыні швейцарскай гары», — адказаў той.
На ўдакладненне, што яны будуць там рабіць, Рутэ адказаў, што яны будуць сядзець на вяршыні швейцарскай гары і будуць там піць да ўпаду.
Паводле генсака НАТА, яны з Зяленскім сапраўды абмяркоўвалі такі адпачынак.
Рутэ таксама расказаў, што перад афіцыйнымі перамовамі яны з Зяленскім нярэдка спачатку размаўляюць сам-насам. У такіх размовах абмяркоўваюць і асабістае: як вытрымліваюць нагрузку, як спраўляюцца фізічна. Паводле Рутэ, побач з цяжарам таго, што адбываецца, застаецца месца для жартаў і мараў.
«Як жа было б цудоўна, калі б усё гэта нарэшце скончылася! І ты змог бы жыць без усёй гэтай аховы і дронаў над галавой», — пераказаў ён свае словы Зяленскаму.