БЕЛ Ł РУС

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

8.11.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Мабільны аператар пракаментаваў інцыдэнт.

Некаторыя карыстальнікі чат-бота мабільнага аператара Life у Telegram сутыкнуліся з нечаканай рассылкай. Замест звыклых паведамленняў ад аператара ім прыйшоў эратычны кантэнт са спасылкай на старонні тэлеграм-канал, паведамляе «Анлайнер».

Колькі карыстальнікаў атрымалі падобныя паведамленні, пакуль невядома.

У Life пазней пракаментавалі сітуацыю:

«Уначы ў правайдэра, які забяспечвае працу чат-бота Life, адбыўся інцыдэнт. З-за таго, што здарылася, некаторыя карыстальнікі маглі атрымаць праз чат-бот у Telegram паведамленні непрымальнага зместу.

Прыносім прабачэнні ўсім абанентам, якіх закранула гэтая сітуацыя.

Цяпер абаненты могуць звязацца са спецыялістамі кантакт-цэнтра па тэлефоне. Тэкставыя каналы падтрымкі Life, уключаючы чат-бот у сацыяльных сетках і месенджарах, часова недаступныя».

Чытайце таксама:

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць

Каментары да артыкула