У аварыі пад Калінкавічамі загінула 33‑гадовая жанчына
Яна была на пасажырскім сядзенні, калі машына перакулілася.
Фота тут і далей: ДАІ Гомельскай вобласці
Аварыя здарылася ў нядзелю каля 14:05 на 6 км аўтадарогі «Азарычы — Казанск — Казловічы» Калінкавіцкага раёна. 55‑гадовая жанчына-кіроўца на «Таёта», паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Гомельскай вобласці, не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет і перакулілася.
У выніку загінула 33‑гадовая пасажырка. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.
Кіроўцу з траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу.