БЕЛ Ł РУС

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму

9.11.2026 / 08:06

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША чарговы раз выказаў упэўненасць, што вайна хутка завершыцца.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images 

Межы Украіны могуць змяніцца ў выніку мірнага ўрэгулявання канфлікту. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CBS прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Думаю, гэта адбудзецца, і ў выніку Украіна будзе мець крыху іншую форму», — сказаў Трамп.

Ён чарговы раз дадаў, што канфлікт хутка завершыцца. Паводле яго слоў, галоўнай перашкодай для заключэння міру паміж краінамі застаецца «нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным».

Перамовы паміж Расіяй, ЗША і Украінай у Абу-Дабі (ААЭ) запланаваныя на 10—11 лістапада. Яны будуць прысвечаныя пытанням бяспекі, яе забеспячэнню і гарантыям бяспекі для бакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула